У Абхазіі расейскіх турыстаў назвалі «дашырачнікамі»
- 22.06.2025, 20:55
Нават у акупаванай частцы Грузіі не рады расейцам.
У абхазскім «міністэрстве турызму» заявілі, што адпачывальнікі «за 300 рублёў» (расейцы), якія купляюць «дашыракі», ім не патрэбныя, бо не выдаткоўваюць грошы на сувеніры і мясцовыя тавары.
«Яна будзе стаяць па шклянку соку, вады, тое, што даюць у гатэлях, але на вуліцы нічога не набудзе. Яны прыязджаюць, купляюць дашыракі, а мы хочам, каб яны купілі сувеніры, нашу сельскагаспадарчую прадукцыю. Нам такі турыст, я мяркую, не патрэбны», - заявілі ў самаабвешчанай «рэспубліцы».
Заява выклікала шквал абурэння сярод расейцаў.