BE RU EN

Галоўны трэнер менскага «Дынама» падаў у адстаўку

  • 22.06.2025, 21:05

Вадзім Скрыпчанка пакідае каманду на ўласнае жаданне.

Вадзім Скрыпчанка, які працаваў з менскім «Дынама» на працягу двух з паловай гадоў, на ўласнае жаданне наважыў пакінуць сваю пасаду.

Гэта адбылося пасля матчу ў Барысаве, дзе дзяржынскі «Арсенал» у гульні 13-га тура вышэйшай лігі нанёс паразу дынамаўцам. Гаспадары пазбавілі сталічных гасцей нічыёй у канцоўцы.

На прэс-канферэнцыі пасля гульні Вадзім Скрыпчанка растлумачыў, што спыняе працу з «Дынама»: «Хлопцаў у распранальні ўжо апавясціў: гэта мая апошняя гульня на чале «Дынама». Камандзе патрэбныя свежыя ідэі».

Апошнія навіны