BE RU EN

Выкрадзеныя з Марыупаля львы напалі на дырэктара парку «Тайган» у Крыме

  • 22.06.2025, 21:51

Ён у рэанімацыі.

У часова падкантрольным РФ Крыме скрадзеныя з Марыупаля львы напалі на дырэктара сафары-парку «Тайган» Алега Зубкова. Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося падчас кармлення жывёлы. Мужчына атрымаў шматлікія траўмы.

«Пацярпелы сам змог выбрацца з закрытай клеткі, пасля чаго страціў прытомнасць. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі», - гаворыцца ў паведамленні СК.

Адзначым, у парку «Тайган» жывуць ільвы, якіх расейцы скралі з заапарка ў Марыупалі.

Апошнія навіны