BE RU EN

Расейская ракета разнесла кватэру вядомага ўкраінскага спевака

  • 23.06.2025, 9:01

Засталіся толькі сцены.

У выніку начнога нападу 23 чэрвеня па Кіеве значныя пашкоджанні атрымала кватэра ўкраінскіх спевакоў Тараса і Алены Таполі. Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» сам саліст украінскага гурта «Антыцела». Таксама ён паказаў фота, як выглядае частка кватэры.

«Сёння расейская балістыка разнесла нашу з каханай Olena Topolia кватэру. Унутры ўсё разбіта, выбухной хваляй выгнула і вырвала з замкоў браняваныя дзверы. Засталіся сцены, ды і тыя часткова разбураныя», - распавёў ён.

Таполя дадаў, што сям'і ўсё ж пашанцавала, бо ўсе засталіся жывыя.

«У адрозненне ад людзей у доме насупраць, куды адбылося гаўпроставае траплянне. Тамака ёсць ахвяры. Царства нябеснае ўсім, хто не перажыў гэтую ноч. Пякельная латарэя…», — напісаў спявак.

Апошнія навіны