BE RU EN

Украінскія дроны атакавалі НПЗ у Растоўскай вобласці

  • 23.06.2025, 9:19

Раздаліся выбухі.

У ноч на 23 чэрвеня ўкраінскія дроны атакавалі чарговы НПЗ на тэрыторыі Расеі.

Удар быў нанесены па «Камбінату Атлас» у Каменскім раёне Растоўскай вобласці. Маніторынгавыя каналы FIRMS зафіксавалі магутныя ачагі ўзгарання ў раёне НПЗ, паведамляе канал Supernova+.

Мясцовыя жыхары пішуць пра «бавоўны» на тэрыторыі завода, а таксама пра задымленне. Пры гэтым яны выклалі ў Сетку кадры гукаў дронаў. Мясцовая ўлада пакуль не каментуе падзеі.

Апошнія навіны