BE RU EN

Для рынку працы лукашысты хочуць увесці змены

  • 23.06.2025, 11:03

Яны спадабаюцца не ўсім.

«Федэрацыя прафсаюзаў» прапануе пашырыць практыку бонусаў работнікам, якія «вядуць здаровы лад жыцця».

«Толькі за мінулы год больш як 700 тысяч чалавек узялі ўдзел у розных спартовых мерапрыемствах, арганізаваных прафсаюзамі, - прывёў статыстыку кіраўнік «Федэрацыі прафсаюзаў» Юрый Сянько і дадаў: - Амаль 20 адсоткаў калектыўных дамоваў яшчэ не змяшчаюць захады маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, займаюцца фізічнай культурай і спортам».

Урад, прафсаюзы і наймальнікі «дамовіліся садзейнічаць пашырэнню практыкі ўключэння ў калектыўныя дамовы норм, накіраваных на павышэнне асабістай зацікаўленасці кожнага работніка ў здаровым ладзе жыцця».

Сярод варыянтаў стымулявання работнікаў прапануюць увесці дадатковыя выплаты тым, хто не хварэў цягам года, а таксама тым, хто адмовіўся ад палення.

Апошнія навіны