Менскае «Дынама» не прыняло адстаўку галоўнага трэнера
- 23.06.2025, 14:36
Скрыпчанка працягне працу.
Кіраўніцтва футбольнага клуба "Дынама-Менск" не прыняло адстаўку Вадзіма Скрыпчанкі. Яго заява разглядалася на сходзе кіраўніцтва ФК, які прайшоў у панядзелак, 23 чэрвеня, паведамляе bel.football са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле вынікаў пасяджэння адстаўка Скрыпчанкі з пасады галоўнага трэнера не была прынятая. Трэнерскі штаб у ранейшым складзе працягне сваю працу як мінімум да канца першага кола.
Як паведамлялася раней, 22 чэрвеня менскія дынамаўцы ў матчы 13-га тура Betera — Вышэйшай лігі саступілі дзяржынскаму "Арсеналу" — 1:2. Пасля гэтага Скрыпчанка заявіў аб намеры пакінуць пасаду галоўнага трэнера каманды. На яго думку, камандзе патрэбная "свежая кроў" і новае мысленне.