BE RU EN

Politico: Еўропе патрэбны дзеянні, а не саміты з Трампам

  • 23.06.2025, 14:38

Ключавыя сферы - абарона, дапамога Украіне і гандлёвая стратэгія.

На фоне падрыхтоўкі да саміту NATO ў Гаазе, Альянс сутыкаецца з сур'ёзным крызісам. Дачыненні Еўропы з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа працягваюць ускладняцца - ад нявызначаных заяў аб Расеі да бясплодных гандлёвых пагадненняў з Вялікай Брытаніяй, якія не адмяняюць мыты, піша Politico (пераклад - сайт Charter97.org).

Еўрапейцам усё цяжэй знаходзіць агульную мову з Вашынгтонам, але нават адкрытае прызнанне гэтага можа яшчэ больш абвастрыць дачыненні. Аднак працягваць спадзявацца на канструктыўны дыялог з Трампам - несумленна і небяспечна.

ЕЗ і Вялікай Брытаніі неабходныя канкрэтныя дзеянні па абароне, Украіне і гандлю - без аглядкі на рэакцыю ЗША. Нягледзячы на ​​рост абаронных выдаткаў, сапраўднай праблемы - адсутнасці палітычнай волі і амерыканскага лідарства - гэта не развязвае. Запланаваны вывад амерыканскіх войскаў з Еўропы толькі пагаршае сітуацыю.

Стаўленне ЗША да вайны ва Украіне выклікае трывогу: Крэмль працягвае напады, а адміністрацыя Трампа, відавочна, аддае перавагу бяздзейнасці. Высокапастаўленыя чыноўнікі пазбягаюць дакладных адказаў аб прыхільнасці NATO і ролі Расеі як агрэсара. Усё гэта кажа аб імкненні да нармалізацыі дачыненняў з Масквой - на шкоду інтарэсам Еўропы.

ЕЗ і Вялікая Брытанія павінны дзейнічаць самастойна: узмацняць абарону, дапамагаць Украіне і распрацоўваць гандлёвыя стратэгіі ў абыход амерыканскага пратэкцыянізму. Да таго часу, пакуль ЗША не вернуцца да ролі надзейнага партнёра, Еўропе трэба абапірацца на ўласныя сілы.

Апошнія навіны