У японскіх СМІ зняпраўдзілі вызваленне выкладчыка Наканісі Масатасі
- 23.06.2025, 16:11
Яго пераблыталі з іншым грамадзянінам Японіі.
Вызвалены ў Беларусі грамадзянін Японіі - не выкладчык-палітвязень Наканісі Масатосі. Яго пераблыталі з іншым грамадзянінам Японіі, імя якога не назвалі. Аб гэтым піша японскае выданне asahi.com, заўважыла "Гомельская Вясна".
Грамадзянін Японіі быў вызвалены 21 чэрвеня сярод іншых 14 палітвязняў рэжыму Лукашэнкі. Гэта адбылося падчас візіту ў Беларусь спецпасланніка ЗША Кіта Келага. Тады на волю выйшлі шэсць грамадзян Беларусі (у тым ліку Сяргей Ціханоўскі) і восем грамадзян іншых краін.
Сярод вызваленых быў адзін японец. СМІ наважылі, што гэта адзін з двух выкладчыкаў, якія працавалі ў беларускіх ВНУ і былі абвінавачаны ў шпіянажы.