Малюк раскрыў дэталі трэцяй атакі СБУ на Крымскі мост
- 23.06.2025, 16:13
Пашкоджаныя ключавыя апоры мосту.
Апошняя атака Службы бяспекі Украіны па Крымскім мосце была падвойнай. СБУ выкарыстоўвалі два набоі ўзрыўчаткі вагой 1100 кг.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта распавёў кіраўнік СБУ Васіль Малюк падчас размовы з журналістамі.
З ягоных слоў, былі двойчы пашкоджаныя ключавыя апоры моста. Для гэтага СБУ прымяніла два набоі ўзрыўчаткай па 1100 кг.
- Дадатковых дэталяў не буду расказваць са зразумелых прычын. Але паверце: гэта - пачатак новай эпохі. Мы мост джалілі тройчы. У 2022 годзе заходзілі з сушы машынай з 21 тонай выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце, у 2023 годзе заходзілі двума баявымі дронамі СБУ Sea Baby па вадзе, - распавёў Малюк.
Ён адзначыў, што на гэты раз мост быў атакаваны пад вадой.
- Дакладна магу вам сказаць: разам з 13 Галоўным упраўленнем ДВКР СБУ мы пачалі новую эпоху «марской гісторыі», - падкрэсліў кіраўнік СБУ.