BE RU EN

Дрэнная навіна для «Восі зла»

  • 23.06.2025, 16:44

Вайсковая аперацыя ЗША можа разбурыць увесь антызаходні хаўрус.

Вайсковая аперацыя ЗША супраць ядравых аб'ектаў Ірана стала сур'ёзным выпрабаваннем для так званай «Восі зла» - аб'яднання Расеі, Кітая, Паўночнай Карэі і Ірана, якое змацавана галоўным чынам агульным непрыманне заходняга светапарадку, піша брытанскае выданне Independent (пераклад - сайт Charter97.org).

Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы па прыбыцці ў Маскву сустрэўся не з кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым, а асабіста з Пуціным. Гэта падкрэслівае важнасць сітуацыі і магчымыя маштабныя наступствы амерыканскага ўдару.

Стасункі паміж Масквой і Тэгеранам можна назваць асіметрычнымі: з пачатку вайны ва Украіне Іран падтрымлівае Расею зброяй, у тым ліку дронамі Shahed. Аднак цяпер, паводле звестак Кіева, Тэгеран можа скараціць пастаўкі зброі ў Расею праз канфлікт з Ізраілем, што ўзмоцніць залежнасць Пуціна ад Паўночнай Карэі.

Хоць Пуцін асуджае ўдары ЗША і Ізраіля па Іране, ён добра разумее, што слоў недастаткова без рэальнай сілы - менавіта таму Расея працягвае сваю вайсковую кампанію ва Украіне.

Крэмль пакуль займае чакальную пазіцыю, назіраючы за развіццём канфлікту. Заходнія экспэрты папярэджваюць, што адсутнасць дыпламатычнай стратэгіі можа звесці вайсковыя поспехі ЗША да нуля.

«Вось зла» - гэта хаўрус з прагматызму, а не ідэалогіі. Для гэтых краін важны агульны вораг - Захад - і ўзаемная падтрымка ў эканоміцы і вайсковай сферы.

Кітай і Расея зацікаўлены ў стабілізацыі сітуацыі вакол Ірана, каб пазбегнуць эканамічных узрушэнняў і захаваць свае інтарэсы. ЗША, у сваю чаргу, разлічваюць, што Кітай прымусіць Іран забяспечыць бяспеку важнага гандлёвага шляху - Армузскага праліва.

Апошнія навіны