BE RU EN

Мянчанка знайшла чарапах на Камсамольскім возеры

  • 23.06.2025, 19:10

Відэафакт.

Мянчанка, прагульваючыся па Камсамольскім возеры, знайшла там жывых чарапах. Ролік, якім яна падзялілася ў TikTok, хутка стаў вірусным, выклікаўшы мноства пытанняў у карыстальнікаў.

Усяго за дзень відэа набрала амаль 100 тысяч праглядаў, піша "Мінская праўда". Сярод каментароў можна было сустрэць шмат рэакцый. Адны карыстальнікі былі ўражаныя гэтым відовішчам і дзяліліся: "Не магу паверыць, што такія чарапахі могуць жыць у нашым возеры!"

Іншыя ж, наадварот, не зведвалі ніякага здзіўлення. «У парку Паўлава 7 штук», - напісалі карыстальнікі.

Аўтар роліка была шчыра здзіўленая.

«Я нават і не ведала, што яны ў нас ёсць увогуле. Так цікава!» - напісала яна ў адказ на каментары.

Знаўцы прыроды хутка здолелі ідэнтыфікаваць знойдзеных чарапах.

«Гэта чырвонавухая чарапаха, людзі куплялі іх як хатніх гадаванцаў, але іх складана даглядаць, калі яны падрастаюць. Вось і выпускаюць у вадаёмы каля дома», - тлумачылі яны.

«Гэтыя чарапахі - шкоднікі, яны выжываюць нашу балотную чарапаху. У канале ў Серабранцы чырвонавухіх таксама шмат», - дадавалі каментатары.

Як паведамляў раней менскі заапарк, у прыродзе чырвонавухая чарапаха шырока распаўсюджана. Яна засяляе поўдзень ЗША, Мексіку, усю Цэнтральную Амерыку, паўночны захад Паўднёвай Амерыкі. Акрамя таго яна выдатна прыжываецца ва ўсіх прыдатных кліматычных зонах: у цёплых раёнах Еўропы, ПАР, Японіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, на Гавайскіх астравах (ЗША). Пракралася ў Аўстралію, дзе афіцыйна прызнана шкоднікам, які выцясняе мясцовую фаўну паўзуноў.

У беларускіх вадаёмах чырвонавухіх чарапах пачалі заўважаць некалькі гадоў таму. Як распавёў Смартпрэс заолаг Аляксандр Вінчэўскі, у будучыні прысутнасць у нас гэтых паўзуноў можа прывесці да негатыўных наступстваў.

«Любых чужародных жывёл без заключэння Акадэміі навук выпускаць у прыроду ў Беларусі забаронена, за гэта ёсць пакаранне. А чырванавухая чарапаха гэта не проста чужародная жывёла, гэта інвазіўны від, які шкодзіць абарыгенным. У першую чаргу чырвонакніжнай балотнай чарапасе, Краснавухая чарапаха можа проста яе выцесніць, стаць канкурэнтам за кармавую базу і іншыя рэсурсы», - каментуе заолаг Аляксандр Вінчэўскі.

Апошнія навіны