BE RU EN

Азаранка вылецела з топ-100 рэйтынгу WTA

  • 23.06.2025, 19:39

Рэйтынг узначальвае Сабаленка.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка вылецела з топ-100 рэйтынгу WTA, апублікаванага на сайце Асацыяцыі.

Так, экс-першая ракетка свету ў рэйтынгу працягвае імкліва страчваць свае пазіцыі сярод найлепшых тэнісістак планеты. У абноўленым рэйтынгу топ-100, які ўзначальвае іншая беларуска Арына Сабаленка, Вікторыі Азаранка і зусім не аказалася.

У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Вікторыя Азаранка апусцілася адразу на 29 пунктаў. Цяпер яе месца сярод найлепшых ракетак свету - 105-е. У актыве беларускі ўсяго 689 набраных балаў і нядаўні выхад у асноўную сетку турніру BTA 500 у Нямеччыне.

Апошнія навіны