BE RU EN

Зяленскі сустрэўся з каралём Брытаніі Чарльзам III

  • 23.06.2025, 19:51

Гэта іх трэцяя сустрэча сёлета.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас свайго візіту ў Брытанію сустрэўся з каралём Чарльзам III.

«Аўдыенцыя ў караля Чарльза III. Дзякуй Яго Вялікасці, каралеўскай сям'і і ўсім брытанцам за падтрымку нашага народа. Гэта вельмі каштоўна для Украіны», - напісаў прэзідэнт Украіны ў telegram.

Як піша Reuters, Зяленскі сустрэўся з каралём Чарльзам у Віндзорскім замку перад палітычнымі сустрэчамі, якія адбудуцца пазней.

Яны паціснулі рукі перад камерамі на сваёй трэцяй сустрэчы сёлета.

Апошнія навіны