BE RU EN

СМІ: Іран нанёс ракетны ўдар па базах ЗША ў Катары

  • 23.06.2025, 20:02

У Досе чуваць выбухі.

Іран у адказ на ўдары ЗША па сваіх ядзерных аб'ектах запусціў шэсць ракетаў па амерыканскіх базах у Катары, заявіў журналіст Axios Барак Равід са спасылкай на ізраільскага чыноўніка.

Катарскае агенцтва «Аль-Джазіра» паведамляе пра выбліскі і гукі выбухаў над Дохай.

Катар вечарам 23 чэрвеня закрыў сваю паветраную прастору. ЗША заклікалі сваіх грамадзянаў у гэтай краіне «схавацца на месцы да далейшых распараджэнняў». МЗС Вялікай Брытаніі папрасіў сваіх грамадзянаў устрымацца ад паездак у ААЭ і Катар.

Крыніца Fox News сцвярджала, што амерыканскія вайскоўцы рыхтуюцца да «немінучай» пагрозы іранскага ўдару па амерыканскай авіябазе ў Катары.

Апошнія навіны