Кошт нафты Brent упаў на 4%
- 23.06.2025, 20:32
Нафта таннее насуперак новаму абвастрэнню канфлікту на Блізкім Усходзе.
Кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE упаў у 20:05 паводле Менску на 3,9% і на мінімуме дасягнуў $72,53 за бараль.
Да 20:10 паводле Менска падзенне запаволілася да 2,89%, каціроўкі былі на ўзроўні $73,3 за бараль.
Нафта таннее насуперак новаму абвастрэнню канфлікту на Блізкім Усходзе.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў не дапусціць павышэння коштаў нафты.