Трамп на фоне ўдараў Ірана сабраў нараду з найвышэйшым кіраўніцтвам ЗША
- 23.06.2025, 20:52
Нарада праходзіць у Сітуацыйным пакоі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на фоне ўдараў Ірана па амерыканскай базе ў Катары сабраў нараду з найвышэйшым кіраўніцтвам ЗША, піша Fox News.
Прадстаўнік Белага дому паведаміў Reuters, што Трамп разам з міністрам абароны Пітам Хегсетам і старшынёй Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў генералам Дэнам Кейнам знаходзяцца ў Сітуацыйным пакоі, дзе сочаць за развіццём сітуацыі ў Катары.
Раней Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) абвясціў пра пачатак аперацыі супраць амерыканскіх базаў у Катары і Іраку. Reuters са спасылкай на відавочцаў піша, што гукі выбухаў раздаюцца ў катарскай сталіцы – Досе.
На тэрыторыі Катара размешчаная найбуйнейшая на Блізкім Усходзе амерыканская авіябаза Аль-Удэйд, на якой размешчаны аператыўны штаб Цэнтральнага камандавання Узброеных сілаў ЗША (CENTCOM).