У цягніку Жлобін – Калінкавічы загарэўся вагон
- 23.06.2025, 21:07
У вагоне ехалі 30 пасажыраў.
Пажар адбыўся ўвечары 23 чэрвеня ў вагоне цягніка рэгіянальных ліній эканомкласу № 6427 Жлобін – Калінкавічы, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Загаранне электраабсталявання адбылося блізу 18.55, калі цягнік знаходзіўся на перагоне Астанкавічы – Халаднікі. На момант інцыдэнту ў цягніку знаходзілася 30 пасажыраў.
Лакаматыўная брыгада патушыла загаранне. Ніхто не пацярпеў.
«З прычыны інцыдэнту цягнік прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай арыентавальна 1 гадзіна 25 хвілінаў», – паведамілі ў БЧ.