BE RU EN

У Беларусі падаражэюць крэдыты

  • 23.06.2025, 21:26

Нацбанк падвышае стаўку рэфінансавання.

З 25 чэрвеня стаўка рэфінансавання ў Беларусі вырасце да 9,75 адсотка. Такая пастанова прынятая ўправай Нацыянальнага банка краіны. Мэта – нейтралізаваць патэнцыйныя рызыкі і стымуляваць інвестыцыйную актыўнасць, паведамляе прэс-служба рэгулятара.

Змяненні закранулі не толькі ключавую стаўку, але і іншыя параметры грашова-крэдытнай палітыкі. Сярод іншага, стаўкі ў аперацыях падтрымкі ліквіднасці – крэдытах і ўгодах СВОП овернайт, а таксама ў ламбардных крэдытах – павялічаныя на 0,25 адсоткавага пункта, да ўзроўню 11,25% гадавых.

Што гэта значыць для бізнэсу і грамадзянаў

Рост стаўкі рэфінансавання можа паўплываць на кошты крэдытаў для насельніцтва і прадпрыемстваў. Новыя крэдыты падаражэюць, а існыя са зменнай стаўкай стануць даражэйшымі ў абслугоўванні.

Для банкаў павышэнне ставак у аперацыях падтрымкі ліквіднасці можа азначаць перагляд умоваў кароткатэрміновага запазычання ў рэгулятара, што таксама адаб'ецца на стаўках крэдытных прадуктаў.

Гэта першая змена стаўкі рэфінансавання ў Беларусі з пачатку года. Раней яна заставалася на ўзроўні 9,5 адсотка, устаноўленым у 2023 годзе. Пастанова пачне дзеянне 25 чэрвеня 2025 года.

Апошнія навіны