Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву
- 24.06.2025, 7:38
У расейскай сталіцы закрытыя аэрадромы.
У выніку атакі беспілотнікаў расейскія сталічныя аэрапорты Унукава і Шарамеццева часова спынілі абслугоўванне рэйсаў.
Пра гэта паведамілі ў Расавіяцыі.
Са слоў маскоўскага мэра Сяргея Сабяніна, над подступамі да сталіцы нібыта былі збітыя два дроны. Пра першы выпадак ён паведаміў а 2:00, а ўжо праз дзесяць хвілін заявіў пра знішчэнне другога.
Паводле яго, на месцах падзення абломкаў працуюць аварыйныя службы.