BE RU EN

The Telegraph: У Крамлі ўзрушаныя

  • 24.06.2025, 7:57

Іранская СПА цалкам бездапаможная.

Пасля маштабнай аперацыі ЗША «Паўночны молат» супраць ядзерных аб'ектаў Ірана, свет стаў сведкам чагосьці шакавальнага: расейскія сістэмы СПА, якімі карыстаецца Тэгеран, цалкам бездапаможныя. Гэтая дэманстрацыя амерыканскай ды ізраільскай перавагі не проста разбіла надзеі Ірана на абарону - яна сур'ёзна пахіснула ўпэўненасць Масквы ва ўласнай абараназдольнасці, піша The Telegraph.

Для Украіны гэта гістарычны сігнал. Бо расейскія С-300 і іх мадэрнізаваныя аналагі, такія як С-400 і гучна разрэкламаваныя С-500, цяпер выглядаюць бездапаможна, калі маюць справу з сучаснымі заходнімі тэхналогіямі.

Украіна, якая ўжо здзівіла свет аперацыямі супраць стратэгічнай авіяцыі РФ (напрыклад, «Павуцінне»), цяпер атрымлівае яшчэ адзін козыр: прыклад Ірана даказвае, што пры наяўнасці Заходняй падтрымкі, нават найлепшыя расейскія сістэмы - уразлівыя.

Пуцін, які пагарджае чалавечымі стратамі і кідае ў бой тысячы жаўнераў, не можа ігнараваць рызыку ўласнай уразлівасці. Бо Ізраіль і ЗША прадэманстравалі здольнасць не толькі знішчаць аб'екты, але і выяўляць і знішчаць ключавыя фігуры у герархіі супраціўніка. Украіна таксама давяла, што можа дзейнічаць унутры РФ - і гэта выклікае ў Крамлі рэальны страх.

Палітычны падтэкст яшчэ глыбейшы: калі ЗША вырашаць узброіць Украіну гэтак жа, як Ізраіль, вайна можа прыняць новы, вызначальны паварот. Пуцін гэта разумее і, магчыма, таму ўсё часцей чуваць пра «перамовы».

Цалкам магчыма, што дэманстрацыя сілы ЗША ў Іране - гэта не толькі сігнал Тэгерану, але і папярэджанне Маскве: у сучаснай вайне тэхналогіі вызначаюць усё. І калі Захад нарэшце наважыцца даць Украіне поўны арсенал магчымасцяў, Пуціну не застанецца нічога, акрамя як капітуляваць.

Апошнія навіны