BE RU EN

Пад Гародняй бегаў воўк

  • 24.06.2025, 10:25

Леснікі папярэдзілі, як паводзіцца пры сустрэчы з гэтым драпежнікам.

У палях недалёка ад Гародні заўважылі ваўка. Жывёліна паводзілася спакойна і не несла небяспекі. Можна сказаць, жыла сваім жыццём.

Рэдкім кадрам падзяліліся супрацоўнікі Гарадзенскага лясгаса ў сваім Telegram-канале «Лесоводы Гродненщины».

Драпежнік, сам таго не падазраючы, трапіў у адну з фотапастак, якую ўсталявалі на тэрыторыі лясгаса, які займае 64,6 тыс. га.

На яго плошчы размешчаны ў тым ліку рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі «Гарадзенская пушча» і «Азёры».

Супрацоўнікі ляснога прадпрыемства папярэдзілі сваіх чытачоў пра тое, як сябе паводзіць пры сустрэчы з ваўком. Гэтыя шэрыя драпежнікі больш за ўсё баяцца агню і дыму.

«Пры перамяшчэнні па лесе бярыце з сабой дымавыя паходні або камплект: газавы балончык і запальнічку. У выпадку сустрэчы зможаце хутка стварыць ахоўную заслону», - далі параду лесаводы.

Апошнія навіны