Кіраўнік Мінабароны Хрэнін прыбыў у Кітай
- 24.06.2025, 11:07
На нараду міністраў абароны ШАС.
Аб прыбыцці ў Кітай міністра абароны Віктара Хрэніна 24 чэрвеня паведаміла прэс-служба беларускага вайсковага ведамства.
Паводле інфармацыі Мінабароны, у Пекіне чыноўніка сустрэлі Аляксандр Чарвякоў, амбасадар Беларусі, і вайсковы аташэ пры беларускай амбасадзе, а таксама прадстаўнікі кітайскага вайсковага ведамства.
"26 чэрвеня ў Ціндаа (горад ва ўсходняй частцы КНР, размешчаны на беразе Жоўтага мора даволі блізка да Карэйскай паўвыспы) пройдзе нарада міністраў абароны дзяржаў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У ім возьме ўдзел беларуская вайсковая дэлегацыя", - гаворыцца ў паведамленні.
Менск стаў паўнапраўным чальцом ШАС 4 ліпеня 2024 года. Акрамя Беларусі і Кітая ў арганізацыю ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Пакістан, Расея, Таджыкістан і Узбекістан.