BE RU EN

Украінскія вайскоўцы спецыяльнага прызначэння знішчылі штурмавую групу акупантаў

  • 24.06.2025, 11:11

Узяты палонны.

Байцы групы 144-га цэнтра сіл спецыяльных аперацый (ССА) Украіны супольна з аператарамі выведвальных БпЛА, FPV-дронаў, скідаў, разлікамі мінамётаў і гранатамётаў знішчылі штурмавую групу расейцаў, якая напярэдадні перашкодзіла ратацыі сумежнікаў, забіўшы аднаго і параніўшы яшчэ аднаго ўкраінскага абаронцу.

Як паведамляецца ў Telegram ССА, аперацыя пачалася з удару FPV-дронаў па цеплавозе, дзе хаваліся акупанты. Пасля ўзгарання лакаматыва шасцёра ворагаў паспрабавалі ўцячы. Пяцёра з іх былі знішчаныя.

У ССА адзначылі, што адзін паранены ўдаў мёртвага, але дзякуючы паспяховым дзеянням экіпажаў скідаў «Боцмана» і «Веліка» пасля здаўся. Яго накіравалі дронамі да ўкраінскіх пазіцыях, дзе аператары ССА эвакуавалі палоннага з дапамогай HUMVEE.

Апошнія навіны