BE RU EN

Чэргі на выезд з Беларусі б'юць рэкорды

  • 24.06.2025, 11:56

У Берасці ў чарзе стаяць больш за 2 000 аўтамабіляў, праблемы з праездам пачалі фіксавацца і на літоўскай мяжы.

Паводле звестак Памежнага камітэта Беларусі, чэргі на выезд з Беларусі 23 чэрвеня такія:

"Грыгароўшчына-Патэрніекі” (Латвія). У чарзе ад 0 да 10 легкавікоў, чаргі аўтобусаў няма, у чарзе грузавікоў – ад 410 да 430 аўтамабіляў.

"Каменны Лог-Меднікі" (Літва). У чарзе ад 0 да 40 легкавікоў, чаргі аўтобусаў няма, у чарзе грузавікоў – 530-550 аўтамабіляў.

"Беняконі-Салечнікі" (Літва). Няма чаргі аўтобусаў і легкавікоў, чарга грузавікоў – ад 510 да 540.

"Брэст-Тэрэспаль" (Польшча). У чарзе 1 980-2 065 легкавікоў, чарга аўтобусаў вырасла з 50 да 70.

"Казловічы-Кукурыкі" (Польшча). Днём раней утварылася чарга з 200 грузавікоў, апоўдні знікла, але да вечара вырасла да 70 аўтамабіляў.

Чарга на тысячу легкавікоў для Берасця - нярэдкая з'ява, але ў канцы траўня і пачатку чэрвеня яна зменшылася да трохзначных лікаў, зноў перавысіла тысячу 2 чэрвеня, з 5 чэрвеня амаль не зніжаецца да менш як 1500 машын.

Паводле звестак польскіх памежнікаў, 23 чэрвеня на выезд з Польшчы ў Беларусь час чакання для легкавікоў складае 1 гадзіну, у аўтобусаў і велікагрузаў – без чакання.

Паводле звестак літоўскіх памежнікаў, у Медніках у чарзе зарэгістраваныя 75 грузавікоў, у Салечніках – 61 грузавік, а легкавікоў і аўтобусаў у чарзе няма.

Апошнія навіны