Беларус у расейскім аэрапорце напаў на дзіця
- 24.06.2025, 12:51
Двухгадовы малы ў коме.
У расейскім аэрапорце Шарамеццева 31-гадовы мужчына раптам накінуўся на 2-гадовае дзіця.
Нападніка ўдалося затрымаць, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Расеі Ірына Воўк у сваім Telegram-канале.
Зламысніка адправілі на медагляд.
Як перадае Telegram-канал Mash, нападнікам быў беларус на імя Уладзімір, які прыляцеў увечары панядзелка з Кіпра. У чаканні багажу ля стужкі выдачы ён учыніў жорсткі ўчынак.
Ні села, ні пала мужчына падышоў да дзіцяці, якое стаяла недалёка, схапіў яго і з сілай кінуў на падлогу. Малы моцна стукнуўся галавой. Ён страціў прытомнасць на месцы.
У дзіцяці дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму і ўдар галаўнога мозгу.