У Іране пачалі апраўдвацца за парушэнне замірэння
- 24.06.2025, 15:25
Нібыта ракеты былі запушчаныя «за некалькі хвілін» да ўступлення ў дзеянне замірэння.
Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірана заявіў, што запусціў ракеты па Ізраілю «за некалькі хвілін» да ўступлення ў сілу рэжыму спынення агню, паведамляе Sky News.
Як адзначылі ў КВІР, апошняя хваля нападаў была запушчаная нібыта за некалькі хвілін да пачатку дзеяння замірэння.
У заяве, апублікаванай напаўафіцыйным інфармацыйным агенцтвам Tasnim, КВІР дадае, што агулам супраць «ваенных цэнтраў» Ізраіля раніцай было запушчана 14 ракет.