BE RU EN

У Гарадзенскай вобласці дзве машыны МНС імчалі на выклік і сутыкнуліся

  • 24.06.2025, 15:42

Адна з’ехала ў кювет.

ДТЗ здарылася 23 чэрвеня каля аграгарадка Мікелеўшчына ў Мастоўскім раёне. Дзве машыны МНС спяшаліся на выклік і сутыкнуліся на шашы.

У выніку адзін з аўтамабіляў з'ехаў на узбочыну і перакуліўся. Аднаго з ратавальнікаў шпіталізавалі, але пагрозы яго жыццю няма.

Машыны разбіліся. Цяпер аператыўная група МНС разбіраецца, хто вінаваты ў ДТЗ.

Апошнія навіны