Тэрміналы ў «Белпошты» будуць прымаць толькі грошы гатоўкай
- 24.06.2025, 21:26
З 1 ліпеня.
Аплата паслуг праз плацежна-даведачныя тэрміналы РУП «Белпошта» з 1 ліпеня зменіцца, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
Аплата будзе магчымая толькі гатоўкай.
«Банкаўскія карткі па-ранейшаму будуць прымаць у аперацыйных вокнах аб'ектаў паштовай сувязі», – праінфармавалі на прадпрыемстве.