BE RU EN

УСУ контратакуюць на ўсходзе Украіны

  • 24.06.2025, 21:02

Украінскія абаронцы з Трэцяй штурмавой брыгады знішчылі цэлы ўзвод расейцаў.

Украінскія абаронцы з Трэцяй штурмавой брыгады выбілі акупантаў з пазіцый на мяжы Харкаўскай і Данецкай абласцей. Яны знішчылі цэлы ўзвод расейцаў.

Пра гэта паведамляе Трэцяя штурмавая брыгада ў Facebook.

Як адзначылі ў Трэцяй штурмавой, украінскія воіны правялі паспяховыя рэйдава-ўдарныя дзеянні ў раёне вёскі Рэдкадуб Данецкай вобласці.

«У выніку наступальных дзеянняў быў ліквідаваны ўзвод 283-га мотастралковага палка 144-й дывізіі 20-й арміі РФ. Байцы брыгады зачысцілі варожыя пазіцыі і замацаваліся», – дадалі ў брыгадзе.

Дзякуючы намаганням 3-й роты «Karakurt Colony» 2-га механізаванага батальёна тактычнае становішча ўкраінскіх сілаў на гэтым кірунку палепшылася.

«Вораг узмацняе актыўныя штурмавыя дзеянні ўздоўж усёй лініі баявога сутыкнення. Нягледзячы на гэта, Трэцяя штурмавая не толькі стрымлівае ціск, але і контратакуе ворага, узмацняючы сумежныя падраздзяленні», – адзначылі ў брыгадзе.

Апошнія навіны