Паляк паляцеў у космас упершыню за 46 гадоў
- 25.06.2025, 9:48
Ён стане першым польскім астранаўтам на борце Міжнароднай касмічнай станцыі.
Сёння а 8.31 паводле польскага часу (9.31 па Менску) з мыса Канаверал у Фларыдзе ў космас вылецеў Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі — першы паляк, які паселіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі. Трансляцыю гэтай гістарычнай падзеі праводзіў TVN24.
Місія Axiom 4, чальцом якой з'яўляецца Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі, была выведзеная ў космас ракетай Falcon 9. Старт, які зробіць польскага навукоўца другім палякам у космасе за апошнія 46 гадоў і першым на борце Міжнароднай касмічнай станцыі, адбыўся а 8.31.
За некалькі гадзін да палёту астранаўты пакінулі каранцін. Кампанія SpaceX падзялілася відэа, на якім бачна, як Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі, Шубханшу Шукла (Індыя), Тыбар Капу (Вугоршчына) і Пэгі Уітсан (ЗША) развітваюцца і садзяцца ў спецыяльна падрыхтаваныя аўтамабілі. Прыбыўшы на месца запуску, чальцы экіпажа місіі Ax-4 паставілі подпісы на спецыяльнай сцяне. Затым, пераапрануўшыся ў скафандры, яны ўвайшлі ў капсулу «Цмока». Затым SpaceX паведаміла, што місія Ax-4 гатовая да запуску. Люк капсулы «Цмока» быў зачынены. Таксама былі закончаныя ўсе праверкі, уключаючы сувязь.
«Усе сістэмы выглядаюць добра да запуску місіі Ax-4 у сераду. Надвор'е на 90 адсоткаў спрыяльнае для запуску», - гаворыцца ў паведамленні.