У Беларусі імкліва пусцеюць працоўныя месцы
- 25.06.2025, 17:53
Больш за ўсё працоўных «знікла» ў Менску.
У Беларусі прадаўжае расці дэфіцыт кадраў. Так, на 25 чэрвеня агулам краіне патрэбна амаль 212,7 тысячы работнікаў. Гэтулькі прапаноў ад наймальнікаў размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, піша «Зеркало».
На 25 чэрвеня на момант публікацыі гэтага тэксту ў Беларусі адкрыта 212 691 вакансія. Для параўнання: на 31 траўня патрабаваліся 209284 работнікі.
Больш за ўсё кадраў цяпер патрабуецца ў Менску - 58 861. Для параўнання: на 20 траўня ў сталіцы было 56,4 тысячы прапаноў для суіскальнікаў.
У Менскай вобласці, напрыклад, на 25 чэрвеня патрэбна амаль 35,2 тысячы работнікаў, у Берасцейскай - 26,7 тысячы, у Віцебскай - амаль 22,7 тысячы.
Раней у Мінпрацы звярталі ўвагу, што ў Менску патрабуецца больш за ўсё працаўнікоў - блізу чвэрці ад усіх вакансій па краіне. Асабліва патрэбныя ў сталіцы кадры ў сферы IT, гандлі і медыцыне.