У Беларусі ўстаноўленыя адзіныя тарыфы на паслугі дзяржрэгістрацыі нерухомасці
- 25.06.2025, 19:12
Лукашэнка падпісаў указ.
Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня падпісаў указ, якім устаноўленыя адзіныя тарыфы на паслугі дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці незалежна ад таго, робяцца яны грамадзянам у агенцтвах дзяржрэгістрацыі або натарыусамі.
Памер тарыфаў разлічваўся «з улікам эканамічна абгрунтаваных затратаў».
Такая пастанова дазволіць «напоўніцу забяспечыць рэалізацыю прынцыпу "адно акно" пры дзяржрэгістрацыі нерухомасці», адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Указ пачне дзеянне пасля яго афіцыйнага апублікавання.