У Вільні адбудзецца беларускае святкаванне Купалля
- 25.06.2025, 21:26
Мерапрыемства пройдзе на беразе Віліі.
Сёлета віленскі Беларускі клуб «Сябрына» чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі і запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да святкавання.
Традыцыя святкавання беларусамі Вільні Купальскага свята на беразе Віліі, якая цячэ праз горад, была заснаваная яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая «Сябрынай» у 2013-м.
Сёлета гасцей святкавання чакаюць:
выступы гуртоў і калектываў «Беларускі Цуд», «Ойра»;
пляценне вянкоў;
пошукі папараць-кветкі;
беларускія народныя танцы;
купальскі крупнік;
распальванне вогнішча старадаўнім спосабам.
Святкаванне адбудзецца 28 чэрвеня, пачатак – а 17-й. Удзел бясплатны. Месца – за другім пляжам у Валакупяй (Valakampiai).
Рэкамендуецца сачыць за надвор'ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой коўдру і стравы для пікніку.