BE RU EN

Трамп патлумачыў, чаму не можа спыніць вайну РФ супраць Украіны

  • 25.06.2025, 21:28

Прэзідэнт ЗША паведаміў пра праблемы ў стасунках з дыктатарам РФ.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што спыніць вайну РФ супраць Украіны складана праз праблемы ў стасунках з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта амерыканскі лідар заявіў на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў саміту NATO ў Гаазе.

Трамп адзначыў, што ягонае абяцанне закончыць вайну Расеі супраць Украіны цягам 24 гадзінаў пасля інаўгурацыі з'яўлялася сарказмам.

«Вайна ва Украіне складанейшая, чым хто-небудзь мог уявіць сабе. Уладзімір Пуцін больш складаны чалавек і, на жаль, у мяне былі праблемы з прэзідэнтам Зяленскім. І гэта складаней, чым любая вайна», – дадаў прэзідэнт.

Апошнія навіны