BE RU EN

Украіна прапануе Маўрытаніі навучаць салдат

  • 26.06.2025, 11:41

Для супрацьдзеяння РФ.

Украіна прапанавала вучыць маўрытанскіх вайскоўцаў на фоне напружанасці паміж Маўрытаніяй і Малі, дзе Масква падтрымлівае ўрадавыя сілы супраць туарэгаў. Пра гэта паведаміў спецыяльны прадстаўнік Украіны на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы Максім Субх у інтэрв'ю Reuters.

Са слоў дыпламата, раней Украіна ўжо праводзіла такія вучэнні, але яны былі перапыненыя поўнамаштабным уварваннем.

«Украіна гатовая працягваць навучанне афіцэраў і прадстаўнікоў узброеных сіл Маўрытаніі, дзяліцца тэхналогіямі і досведам, які Украіна атрымала на полі бою супраць Расеі», – сказаў Субх.

Як адзначае агенцтва, прапанова Украіны па навучанні вайскоўцаў Маўрытаніі пашырае стратэгію Кіева ў Афрыцы па супрацьстаянні ўплыву Расеі.

Апошнія навіны