У Менску стаіць вялізная чарга каля метро
- 26.06.2025, 21:49
Па што стаяць усе гэтыя людзі?
Каля станцыі метро «Маскоўская» раніцай 26 чэрвеня ўзнікла вялізная чарга — людзі прыйшлі на бясплатную раздачу смажанак, якую арганізаваў мясцовы пункт грамадскага харчавання, паведамляюць тэлеграм-канал «Минск. Главное». Галоўнае» і Tochka.by.
Чарга ля станцыі метро «Маскоўская» стаіць па смажанкі - бясплатная дэгустацыя праходзіць з 11.00 на вуліцы Валгаградскай.
Акцыю арганізавала кавярня «Смажка», якая адкрыла тут новы пункт. Наведвальнікам абяцаюць раздаваць смажанкі бясплатна, але іх колькасць абмежаваная: усяго 1000 штук. Так што можна атрымаць усяго адну штуку ў адны рукі.