BE RU EN

У Магілёве «хвіліну маўчання» правялі ля партрэта Лукашэнкі

  • 26.06.2025, 15:41

Ідэалагічная дыверсія?

У Магілёўскім архітэктурна-будаўнічым каледжы ў «хвіліне маўчання» прынялі ўдзел сябры ваенна-патрыятычнага клуба «Гонар. Доўг. Адзінства». Гэты клуб дзейнічае пры каледжы.

Як адзначылі праваабаронцы з MAYDAY, дзевяць удзельнікаў клуба і іх кіраўнік сабраліся ля інфармацыйнага стэнда ў фае, каб стаць па камандзе «зважай».

На стэндзе змешчаны партрэт Лукашэнкі, а таксама інфармацыя пра дзейнасць клуба і рэклама службы ў войску. Матэрыялаў, непасрэдна прысвечаных вайне, на стэндзе няма.

Апошнія навіны