Начальнік дзяржпрадпрыемства выкарыстоўваў супрацоўнікаў дзеля працы на сваім надзеле.
- 26.06.2025, 16:11
Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Крымінальную справу за злоўжыванне службовым становішчам распачалі ў дачыненні да 61-гадовага начальніка ўпраўлення аднаго з буйных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, расказалі ў МУС.
Паводле даных ведамства, падазраваны "прыцягваў падначаленых для выканання рознай працы на тэрыторыі свайго домаўладання". Пры гэтым у табелях фіксавалася іх знаходжанне на вытворчых аб'ектах.
Нанесеную дзеяннямі кіраўніка шкоду ацанілі на 50 тысяч рублёў.
"Таксама парушаныя працоўныя правы супрацоўнікаў, якія былі вымушаныя падпарадкоўвацца незаконным распараджэнням кіраўніка", — паведамілі ў МУС.
На начальніка ўпраўлення прадпрыемства пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.