Банкаўскую сістэму Расеі можа чакаць калапс
- 26.06.2025, 16:32
Крызіс можа пачацца цягам года.
Ацэнкі экспертаў называюць верагоднасць банкаўскага калапсу на тэрыторыі Расеі "дасягальнай" ужо да красавіка 2026 года, калі эканамічная сітуацыя не зменіцца. Расейскія банкі папярэджваюць пра праблемы з незваротнымі пазыкамі, якія могуць справакаваць банкаўскі крызіс у бліжэйшыя 12 месяцаў.
Высокія адсоткавыя стаўкі і пагаршэнне плацежаздольнасці кліентаў прыводзяць да неплацяжоў і схаванага росту даўгоў, піша bloomberg.
Афіцыйныя справаздачы пакуль не фіксуюць сур'ёзнага росту пратэрміновых пазык, але ўнутраныя дакументы кажуць пра "аглушальную" розніцу паміж афіцыйнымі дадзенымі і рэальным становішчам спраў. Банкі ацэньваюць аб'ём безнадзейных даўгоў на трыльёны рублёў і ўжо прымаюць меры ў кіраванні рызыкамі. У студзені-лютым 2025 года карпаратыўны партфель пазыкаў расейскіх банкаў скараціўся на 1,5 трлн рублёў (каля 19 млрд долараў). Адначасова банкі фіксуюць павелічэнне долі незваротных рознічных крэдытаў і асцерагаюцца далейшага росту "сумніўных" пазык. Аналітыкі ACRA і ЦМАКП прагназуюць умераную верагоднасць сістэмнага крызісу да красавіка 2026 года. Пры зніжэнні новага крэдытавання і ўзмацненні дэфолтаў рызыка ўзрасце. Рэгулятар адзначае канцэнтрацыю рызык у 13 найбуйных кампаній, лік якіх за год падвоілася.
Нягледзячы на рэкордны прыбытак банкаў у 2024 годзе (3,8 трлн рублёў), пагаршэнне сітуацыі ў прамысловасці і будаўніцтве, а таксама пазыковы цяжар дзяржгалін пагаршаюць крызіс. Ваенны попыт выклікаў рост ВУП на 4,5% у 2024 годзе, але ў I квартале 2025 года рост запаволіўся да 1,4%. Для змякчэння пазыковага крызісу ЦБ упершыню за тры гады знізіў ключавую стаўку да 20%, але стаўкі застаюцца на рэкордна высокім узроўні.