BE RU EN

На вядомым рынку пад Менскам прадавалі "пратэстную" касметыку.

  • 26.06.2025, 16:43

МАРГ пастанавіў яе канфіскаваць.

Прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прайшліся па рынку «Новы Лебядзіны» ў вёсцы Табары і выявілі, што два прадпрымальнікі прадавалі тавары NIVEA Усю прадукцыю канфіскавалі.

На прылаўках двух прадпрымальнікаў прадаваліся заспакаяльны бальзам пасля галення, гель для галення для адчувальнай скуры і антыперспіранты.

Аднак прадукцыю вытворцы Beiersdorf у нашай краіне забаранілі пасля таго, як кампанія заявіла, што брэнд Nivea Men не будзе спонсарам ЧС-2021, калі ён будзе праводзіцца ў Беларусі. Гэта было звязана з рэпрэсіямі ў нашай краіне.

"У адносінах да названых суб'ектаў гаспадарання былі выдадзены прадпісанні аб неадкладным адабранні забароненай прадукцыі і спыненні рэалізацыі", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Апошнія навіны