BE RU EN

Стралкоў: Расею чакае сапраўдная паніка

  • 26.06.2025, 17:09

Экс-верхавод тэрарыстаў прадказвае акупантам сапраўдныя праблемы.

Ваенны злачынец, экс-верхавод тэрарыстаў «ДНР» Ігар Стралкоў, які знаходзіцца ў расейскай турме, прадказвае Расеі цяжкія выпрабаванні.

Пра гэта паведамляе «Дыялог».

«Так, навіны нас зусім не цешаць. Усё больш выразна нарастаюць эканамічныя, вытворчыя і лагістычныя збоі. Гэта ўжо не проста прадчуванне навальніцы, а бура з чорнымі хмарамі, маланкамі і грукатам», - піша Стралкоў.

Зацяжная вайна з Украінай, упэўнены ён, спустошыць Расею ўсё мацней.

«Вораг паліць нашыя аэрадромы ўжо пад Іркуцкам, а мы не можам нават прарваць яго першы абарончы пояс на Сумскім кірунку. І ўжо хутка год, як «вось-вось возьмем Пакроўск», - наракае Стралкоў.

Далей ён папярэджвае, што пасьля разбурэння Ірана заходнімі сіламі пачнецца новы раўнд ціску на Маскву.

«Трамп вернецца з іншымі ўмовамі - зараз з пазіцыі сілы», - піша ён.

Ваенны злачынца з горыччу заўважае, што «ніхто Расею ратаваць не стане».

Стралкоў крытыкуе расейскае кіраўніцтва, называючы яго «састарэлымі ветэранамі пацёмкінскіх вёсак, якія не ўмеюць мяняцца».

Стралкоў папярэджвае: !Паніка пачнецца, як толькі грымне сапраўдная бура, і тады ні эканоміка, ні войска не змогуць стрымаць яе разбуральнай сілы».

Апошнія навіны