У Беларусь прыляцеў Пуцін
- 26.06.2025, 17:55
Ён возьме ўдзел у саміце ЕАЭС.
Пуцін 26 чэрвеня прыбыў з двухдзённым візітам у Беларусь, стала вядома з трансляцыі, якую вялі дзяржтэлеканалы.
У аэрапорце расейскага кіраўніка сустрэў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Як паведамлялася раней, Уладзімір Пуцін у Менску возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і ў пленарнай сесіі IV Еўразійскага эканамічнага форуму, якія арганізаваны ў рамках старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе.