Колькі каштуе самая танная кватэра Менска
- 26.06.2025, 18:36
Аднушка знаходзіцца на вуліцы Ілімскай.
Блізу месяца самай таннай кватэрай Менска была аднапакаёўка на вуліцы Ротмістрава за 48900 даляраў у эквіваленце. Цяпер пальма першынства перайшла да жылля на вуліцы Ілімскай. Каштуе 49000 даляраў паводле курсу, паведамляе «Анлайнер»..
Самая танная (паводле звестак чэрвеня) кватэра Менска хаваецца ў раёне Ангарскай, на вуліцы Ілімскай. Размешчаная ў панэльцы 1986 года, на дзявятым паверсе. Вокны выходзяць на паўночны ўсход.
Плошча аднапакаёўкі – 35,3 кв. м. Складаецца з пакоя на 17 «квадратаў», 7-метровай кухні і паасобнага санвузла.
Жыллё відавочна патрабуе рамонту: на гэта недвухсэнсоўна намякаюць старыя шпалеры і аблупленая падлога. Але затое можна зрабіць усё пад сябе.
А вось як уладальнікі апісваюць інфраструктуру:
«Побач крамы, школы, дзіцячыя сады і паркі, спарткомплекс, лякарня. Прыпынак грамадскага транспарту за крокавай даступнасцю. Зручны і хуткі выезд на МКАД. 10 хвілінаў грамадскім транспартам да метро "Магілёўская"».