BE RU EN

Сікорскі: Гонка ўзбраенняў можа паскорыць падзенне рэжыму Пуціна, як было з СССР

  • 26.06.2025, 18:53

Пуцін павінен разумець, што ён ідзе па шляху Брэжнева.

Новая гонка ўзбраенняў можа паскорыць падзенне рэжыму дыктатара Уладзіміра Пуціна, як гэта адбылося з Савецкім Саюзам. Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтвам PAP, DPA і AFP заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, паведамляе Barrons.

«Пуцін мусіць разумець, што ён ідзе па шляху Брэжнева. Ён сам некалі сказаў, што Савецкі Саюз распаўся, таму што занадта шмат марнаваў на ўзбраенне, а цяпер ён робіць роўна тое самае», – сказаў ён.

Сікорскі адзначыў, што расейскі дыктатар вядзе «вельмі дарагую вайну» і справакаваў Захад павялічыць выдаткі на абарону. Таму краіны Еўропы згодныя больш укладвацца ў абарону, бо «Пуцін ім пагражае».

На фоне гэтага з «эканомікі памерам з Тэхас» дыктатару РФ давядзецца выціснуць яшчэ больш сродкаў на абарону, мяркуе Сікорскі.

«Спадзяюся, з аналагічным вынікам для рэжыму (як у Савецкім Саюзе), але хутчэй», – рэзюмаваў дыпламат.

Апошнія навіны