BE RU EN

Лукашэнка на паседжанні ЕАЭС гаварыў пра СССР

  • 26.06.2025, 19:35

Дыктатар баіцца, што некаторыя постсавецкія краіны хочуць «праскочыць» на Захад.

Краіны Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭЗ) не павінны страціць адзіны рынак, які застаўся пасля распаду СССР. Пра гэта заявіў дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму.

«Мы вельмі шмат у апошні час гаворым, што ў свеце такая турбулентнасць, дай Бог пераадолець яе. Калі нехта з постсавецкай прасторы, што тычыцца эканомікі, з нас думае, што можна недзе праскочыць асобна, нейкую выгаду з гэтага займець сёння, памыляецца», – выказаўся узурпатар.

«Нам ні ў якім разе нельга страціць адзіны рынак, які дастаўся нам і яшчэ пакінуты ад Савецкага саюза. Тыя вытворчасці, якія мы сёння маем», – дадаў Лукашэнка.

Паводле ягоных словаў, на прыкладзе Расеі партнёры маглі назіраць: калі «пабег Захад, з вялікай працай», але краіна спрабуе «рэанімаваць свае вытворчасці» і шмат для гэтага зрабіла.

«Таму нам нельга дапускаць ніякіх памылак. Трэба захаваць усё, што нам дасталася ад Саюза і тое, што яшчэ дыхае на сёння», – сказаў ён.

Апошнія навіны