BE RU EN

Швэцыя заклікае паскорыць старт перамоваў Украіны пра ўступленне ў ЕЗ

  • 26.06.2025, 20:12

Украіна дэманструе значныя поспехі ў рэформах, нягледзячы на вайну.

На палях саміту Еўрапейскай Рады ў Брусэлі міністарка ў пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Швэцыі Джэсіка Розенкранц заявіла, што Стакгольм чакае неўзабаве пачаць абмеркаванне пакетаў далучэння Украіны да Еўразвязу.

«Мяне непакоіць, што ўступны працэс адтэрміноўваецца занадта доўга. Украіна дэманструе значныя поспехі ў рэформах, нягледзячы на вайну. На аснове высноваў Еўракамісіі мяркуем, што прыйшоў час адкрыць першы раўнд перамоваў і катэгарычна падтрымліваем такі крок», – падкрэсліла кіраўніца еўрадэпартамента Швэцыі, паведамляе la Reppubblica.

Яна таксама нацэліла ўрады краінаў-чальцоў паскорыць працэдуру. «Мы настойваем на гэтым і хочам убачыць вынікі ў найбліжэйшы час», – дадала Розенкранц.

Апошнія навіны