У Белавежскай пушчы знайшлі «чатырохзубец»
- 26.06.2025, 21:50
Фотафакт.
У Белавежскай пушчы прадаўжаюць знаходзіць дрэвы з незвычайнай формай. Чарговую прыродную анамалію – елку-чатырохзубец – выявілі супрацоўнікі нацыянальнага парку падчас ляснога шпацыру. Як удакладнілі ў прэс-службе запаведніка, гэта далёка не адзіны экзэмпляр з мудрагелістай будовай.
Раней была заўважаная елка з рэдкай канфігурацыяй ніжняй часткі ствала – яна нагадвае формай кеглю або матрошку. Такое патаўшчэнне для елак нехарактэрнае: звычайна ствол гэтых дрэваў роўны і цыліндрычны. Узрост незвычайнага дрэва – блізу 45 гадоў, яго вышыня – 22 метры.
Акрамя гэтага, турысты могуць убачыць у «Белавежскай пушчы» дрэва-трызубец і два зрослыя дрэвы, аб'яднаныя ў раёне аднаго метра ад зямлі.
У адміністрацыі нацыянальнага парку адзначаюць: кожны такі выпадак – пацвярджэнне таго, што прырода пушчы ўнікальная і поўная нечаканак.