Сіноптыкі паведамілі, якія будуць апошнія выходныя чэрвеня
- 27.06.2025, 22:17
Беларусаў чакаюць ападкі.
Субота і нядзеля, 28 і 29 чэрвеня, у Беларусі пройдуць пад уплывам франтальных раздзелаў і няўстойлівых паветраных масаў. Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Метеовайб".
Цэнтр цыклону перамесціцца з тэрыторыі Скандынавіі на Бранскую вобласць. Уначы на большай частцы краіны чакаюцца дажджы, на поўдні магчымы навальніцы. Днём па ўсходзе пройдуць ападкі, месцамі з навальніцамі. Захад Беларусі будзе пад уплывам антыцыклону з Біскайскагазаліва - тут істотных ападкаў не чакаецца.
З-за кантрасту паміж цыклонам і антыцыклонам ўсталюецца моцны барычны градыент - цягам сутак чакаецца парывісты паўночна-заходні вецер да 15-17 м. / с.
Тэмпература ноччу +10…+16°C, днём — +16…+22°C, па паўднёвым захадзе — да +24°C.
У Менску ноччу +12…+14 °C і дождж, днём +18…+20 °C, воблачна з праясненнямі, магчымы кароткачасовы дождж і парывісты вецер.
Нядзеля, 29 чэрвеня
На надвор'е, паводле інфармацыі Белгідрамета, паўплывае малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі ў краіне - кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер заходняга і паўночна-заходняга напрамку, днём у многіх рэгіёнах - парывісты і моцны.
Тэмпература паветра ноччу +9…+16°C, днём пацяплее да +19…+26°C.