BE RU EN

У Беларусь заляцелі пяць расейскіх дронаў

  • 27.06.2025, 16:48

Іх лёс невядомы.

Не менш за пяць расейскіх БПЛА парушыла паветраную прастору Беларусі ноччу 26 чэрвеня падчас масаванай атакі на Украіну

Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала «Рында Маніторыт», блізу 00:35 тры беспілотнікі заляцелі на тэрыторыю Беларусі з боку ўкраінскага горада Любеч (Чарнігаўская вобласць).

Блізу 4 гадзін два БПЛА перасеклі мяжу, якая праходзіць па рацэ Днепр ў раёне горада Славуціч і г. п. Рэпкі.

Лёс лятальных апаратаў невядомы.

Апошнія навіны